Байдачны: Самае галоўнае, каб каленкі не дрыжалі

Еўрарадыё: Чаго нам чакаць ад сённяшняга матчу супраць французаў?

 

Байдачны: “Гэта пытанне да цяперашняга трэнера Нацыянальнай зборнай – на што мы можам спадзявацца. А мы, і я, як шараговы балельшчык, буду спадзявацца на тое, што каманда выйграе. Натуральна, усе разумеюць складанасць гэтага матчу, разумеюць, якія сапернікі перад намі, але ўсё роўна надзея ёсць, дзеля гэтага і футбол”.

 

Еўрарадыё: У нас шмат хто не будзе гуляць з асноўнага складу, фактычна будзе іншы склад. Ці гэта мае вялікае значэнне для гульні?

 

Байдачный: “Я думаю, што ў кожнай зборнай бываюць праблемы, калі не хапае гульцоў. Праз гэта праходзяць усе зборныя, таму наадварот, тым гульцам, якія былі задзейнічаныя, яны маюць шанец праявіць сябе”.

 

Еўрарадыё: Трэнеры кажуць, што Нацыянальная зборная вельмі добра настроена, ці гэтага дастаткова, каб процістаяць французам?

 

Байдачный: “На такія матчы нікога не трэба настройваць, зборная Францыі не так часта прыязджае ў Мінск, не так часта даводзіцца бачыць футбалістаў, якія сёння будуць удзельнічаць у гульні, не так часта даводзіцца гуляць супраць іх, зоркі першага футбола. Таму тут нікога не трэба настройваць, галоўнае – не перанастроіць. І самае галоўнае, каб ніхто не спужаўся, каб каленкі не дрыжалі. Трэба, каб выйшлі і гулялі у свой футбол. І проціпаставілі тыя козыры, якія ёсць у іх, у каманды з Францыі”.

 

Еўрарадыё: Калі ў гэтым матчы будзе правал, ці гэта будзе адзначыць, што можна чакаць адстаўкі цяперашняга трэнера зборнай?

 

Байдачны: “Мяне не цікавіць, што будзе з цяперашнім трэнерам. У мяне да яго няма ніякіх сімпатыяў. Я да яго вельмі кепска стаўлюся як да чалавека і і як да трэнера, я не разумею такіх людзей”.

 

Еўрарадыё: Вы б пагадзіліся зноў узначаліць Нацыянальную зборную?

 

Байдачны: “Не. Я як трэнер таксама дастаткова высока ацэньваю сваю працу. Мая праца каштуе дастаткова вялікіх грошай, нават большых, чым у гэтага трэнера. Але зараз складаная эканамічная сітуацыя ў краіне і зарабляць вялікія грошы, калі ў людзей іх няма, мне сумленне не дазволіць”.

 

Фота: ru.uefa.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі