БАТЭ займае 71-е месца ў рэйтынгу сярод футбольных клубаў свету

71-е месца займае найлепшы беларускі клуб БАТЭ ў чарговым рэйтынгу клубных камандаў планеты, абнародаваным Міжнароднай федэрацыяй футбольнай гісторыі і статыстыкі. На рахунку барысаўчан 132 балы. У параўнанні з мінулым рэйтынгам чэмпіёны Беларусі падняліся ўверх адразу на 15 прыступак.  Супернікі БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў займаюць у рэйтынгу наступныя месцы: "Зеніт" (Пецярбург) і "Рэал" (Мадрыд) - 38-39-я, "Ювентус" (Турын) - 32-е. А лідыруе ў лістападаўскім рэйтынгу іспанская "Барселона", інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі