БАТЭ перамог у гасцях “Мінск” і выйшаў у чвэрцьфінал Кубка Беларусі

БАТЭ здолеў прабіцца ў чвэрцьфінал Кубка Беларусі па футболе. У сталіцы барысаўскія футбалісты з лікам 4:1 перамаглі мясцовы “Мінск”.

Паколькі ў першай сустрэчы перамагла сталічная каманда з такім самым лікам, суддзя прызначыў пенальці.

Два ўдары парыраваў варатар БАТЭ Аляксандр Гутар, галкіпер “Мінска” адбіў толькі адзін удар. Такім чынам, серыя пенальці завяршылася з лікам 4:3 на карысць барысаўчан. У БАТЭ ў асноўны час вызначыліся: Віталь Радзівонаў, двойчы Сяргей Крывец і Генадзь Блізнюк. У “Мінска” — Андрэй Хачатуран.

Варта адзначыць, што 4-ы гол барысаўчане забілі ў даданы час, гуляючы ў меншасці. На 84-й хвіліне чырвоную картку атрымаў Анры Хагуш.

У другім кубкавым матчы "Віцебск" выйграў у Мінску ў жодзінскага "Тарпеда" — 3:1 і выйшаў у чвэрцьфінал.

Такім чынам, за Кубак Беларусі працягнуць барацьбу БАТЭ, “Віцебск”, салігорскі "Шахцёр", мінскі МТЗ-РІПА", наваполацкі "Нафтан", гродзенскі "Нёман", мікашэвіцкі "Граніт" і "Гомель".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі