БАТЭ падзяліў ачкі з “Віцебскам”

БАТЭ падзяліў ачкі з “Віцебскам”

Барысаўскі БАТЭ ледзь пазбег паразы ад “Віцебска” ў матчы 19 тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. 25 жніўня каманды сустракаліся на “Барысаў-Арэне” і разышліся з мірам — 1:1, прычым гаспадары былі блізкія да паразы, але на 89-й хвіліне гульні гулец “жоўта-сініх” Ігар Стасевіч рэалізаваў пенальці і ўратаваў сваю каманду.

Учора таксама згулялі “Нёман” і сталічнае “Тарпеда” — 1:0, “Гарадзея” ды “Іслач” — 2:0.

Раней у гэтым туры згулялі “Мінск” і “Тарпеда-БелАЗ” — 0:0.

Сёння пройдуць наступныя матчы 19 тура: “Смалявічы” — “Дынама” (Брэст), “Шахцёр” — “Дняпро”, “Гомель” — “Дынама” (Мінск).

Скончыцца тур у панядзелак, 27 жніўня матчам “Слуцк” — “Прамень”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі