"Барселона" выйшла ў фінал футбольнай Лігі чэмпіёнаў (відэа)

"Барселона" стала першым фіналістам футбольнай Лігі чэмпіёнаў. 12 траўня ў Мюнхене ў паўторным матчы 1/2 фіналу "Баварыя" выйграла з лікам 3:2. Нагадаем, у першым матчы "Барса" разграміла нямецкі клуб — 3:0.

У Мюнхене гаспадары поля выйшлі наперад на 7-й хвіліне, калі гол забіў Мехдзі Бенація. "Баварыя" працягвала атакаваць, але ў некалькіх момантах фантастычную гульню прадэманстраваў брамнік гасцей Марк-Андрэ тэр Штэген. Пасля "Барса" правяла дзве імклівыя контратакі (на 15-й і 29-й хвілінах) і Неймар зняў усе пытанні ў гэтым матчы. На 59-й Роберт Левандоўскі зраўняў лік, на 74-й Томас Мюлер вывеў "Баварыю" наперад. Але на большае ў гаспадароў поля не хапіла ні сілаў, ні часу.

Адзначым, што ў першым матчы 1/2 фінала "Ювентус" выйграў у мадрыдскага "Рэала" — 2:1. Іх паўторны матч прызначаны на 13 траўня.

Фінал Лігі чэмпіёнаў пройдзе 6 чэрвеня на Алімпійскім стадыёне ў Берліне.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі