У паўфінале Лігі чэмпіёнаў "Ювентус" выйграў у "Рэала" — 2:1 (відэа)

5 траўня прайшоў першы паўфінал футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У Турыне "Ювентус" выйграў у мадрыдскага "Рэала" —— 2:1. Лік адкрыў на 8-й хвіліне Альвара Марата, на 27-й Крышціяну Раналду забівае гол у адказ. Карлас Тэвес на 57-й з пенальці паставіў пераможную кропку.

Матч у адказ пройдзе 13 траўня ў Мадрыдзе.

6 траўня ў 1/2 фіналу згуляюць "Барселона" і "Баварыя". Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 2", пачатак у 21.45.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі