Вы тут

Барнукова: эканамічная незалежнасць і свабода прадпрымальніцтва — мая ідэя

Кацярына Барнукова / Еўрарадыё

17 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — акадэмічны дырэктар Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC Кацярына Барнукова.

Свабода прадпрымальніцтва, падтрымка тэхналагічнага прадпрымальніцтва і сацыяльныя гарантыі ў важных для грамадства галінах — у гэтым кірунку павінна развівацца Беларусь. Каб забяспечыць сваю эканамічную незалежнасць. Бо менавіта эканамічная незалежнасць з’яўляецца не толькі гарантам дабрабыту грамадзян, але і гарантам захавання суверэнітэту краіны, перакананая Кацярына Барнукова.

Пра тое, як звязаныя эканоміка і незалежнасць, а таксама пра тое, ці могуць эканоміка і павелічэнне дабрабыту быць нацыянальнай ідэяй, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Кацярынай Барнуковай

 

Набыць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" (PDF) можна тут

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.

Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".

Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:

Нацыянальная ідэя

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.