Баранавіцкія міліцыянты правялі аперацыю па "зачыстцы" бяздомных

З кожным годам у Баранавіцкім ГАЎС на ўліку усё больш бяздомных. Толькі за 5 дзён аперацыі “БОМЖ” выявілі 47 новых такіх асобаў.

Цяпер у ГАЎС на ўліку іх 113. Затрымлівалі на вакзале, у падвалах, на гарышчах, у пунктах прыёму шкла і паперы, на сьметніках. Праверыўшы затрыманых па картатэках і абследаваўшы ў скурвендыспансэры і на сухоты, большасць бяздомных адпусцілі, бо прытулак для іх яшчэ не пабудавалі.

Адзінае, што могуць зрабіць супрацоўнікі міліцыі – выдаць даведку, якая засведчыць асобу бадзягі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі