Баранавіцкі суд задаволіў скаргу пікетоўшчыка на гарвыканкам

Чыноўнікам не спадабаўся лозунг, які збіраўся трымаць заяўнік — “Дзеянні ўладаў і законы Рэспублікі Беларусь — пад грамадзянскі кантроль!”. Грык абскардзіў іх рашэнне ў судзе. Ён прасіў прызнаць яго няправільным.



Інтарэсы Грыка ў судзе прадстаўляў юрыст прафсаюза РЭП Уладзімір Малей. У каментары Еўрарадыё ён паведаміў:



Малей: "Суддзя прыняў законнае, справядлівае рашэнне. Нельга лічыць, што лозунг “Дзеянні ўладаў і законы Рэспублікі Беларусь — пад грамадзянскі кантроль!”, заяўлены Рыгорам Грыкам, з’яўляецца прапагандай экстрэмісцкіх дзеянняў, як яго кваліфікаваў супрацоўнік ідэалагічнага аддзела Баранавіцкага гарвыканкама".



Па словах юрыста, забарона выглядала асабліва няправільнай з улікам таго, што Грык перад падачай заяўкі на пікет аплаціў усё тое, што патрабуюць мясцовыя ўлады – паслугі камунальнікаў на ўборку смецця, медыцынскае дзяжурства і ахову пікета міліцыянтамі.



Да ўсяго, чыноўнікі ў адказе “перахрысцілі” Грыка з Рыгора ў Яраслава.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі