Баранавіцкі суд пацвердзіў, што інваліда трымалі ў пастарунку законна

Баранавіцкі суд не задаволіў скаргу мясцовага жыхара Уладзіміра Гоўшы на супрацоўнікаў міліцыі, якія затрымалі яго на Дзень Волі і ўтрымлівалі ў пастарунку больш за 20 гадзінаў без ежы, вады і сну.
Суд вырашыў, што затрыманне было здзейснена на законных падставах. І гэта нягледзячы на тое, што Гоўша - інвалід 2-й групы і трымаць яго ў міліцыі "для высвятлення асобы" маглі не больш за тры гадзіны.

Уладзімір Гоўша збіраецца скардзіцца на дзеянні міліцыянтаў далей.

Іван Юрашчык, Еўрарадыё, Баранавічы