Вы тут

Банкіры назвалі найлепшую купюру ў свеце — 10 швейцарскіх франкаў

Фота з адкрытых крыніцаў

Міжнародная банкаўская супольнасць (IBSN) абрала найлепшую купюру, выпушчаную ў 2017 годзе. Такой купюрай прызналі 10 швейцарскіх франкаў, піша meduza.io

Эксперты адзначылі найноўшыя стандарты абароны і трохслойную структуру Durasafe, выкарыстаныя ў гэтай купюры. Таксама адметны і графічны дызайн: на жоўтым фоне выяўленыя рукі, што дырыжыруюць аркестрам, зямны шар з часавымі зонамі і пунктуальная швейцарская чыгунка.

Летась найлепшай купюрай у свеце прызналі таксама швейцарскія грошы — банкноту ў 50 франкаў.