Багаценькія беларусы: на 100 сем'яў — 160 тэлевізараў і 90 пралак

Reuters
Reuters

Белстат апублікаваў дадзеныя аб наяўнасці прадметаў працяглага карыстання ў беларускіх хатніх гаспадарках. У 2018 годзе на 100 беларускіх сем'яў прыпадала 160 тэлевізараў! Гэта значыць, што ў паловы сем'яў тэлевізары стаяць у двух пакоях кватэры ці ёсць, да прыкладу, і ў кватэры, і на лецішчы. Гэта ж трэба так любіць расійскія серыялы і навіны пра Лукашэнку!

Акрамя таго, на 100 беларускіх сем'яў прыпадала 143 лядоўні (працуе схема лядоўня + маразільнік, каб увесь год харчавацца летнімі нарыхтоўкамі), 99 камп'ютараў, 90 пральных машын, 89 электрапыласосаў, 75 мікрахвалевых печаў. І толькі 3 пасудамыйныя машыны — кансерватыўныя беларусы па-ранейшаму аддаюць перавагу мыццю посуду ўручную.

Богатенькие белорусы: на 100 семей — 160 телевизоров и 90 стиралок

У параўнанні з 2012 годам колькасць тэлевізараў у беларускіх сем'ях павялічылася ўсяго на 6 штук у разліку на 100 сем'яў (было 154), электрапыласосаў — на 7 штук (82), лядоўняў — на 9 штук (134), мікрахвалевых печаў — на 15 штук ( 60), пральных машын — на 17 штук (73). А вось камп'ютараў стала аж на 40 штук больш (59)! Што да пасудамыйных машын, дык тут наогул выбухны рост: на 100 беларускіх хатніх гаспадарак у 2012 годзе прыпадала толькі адна пасудамыйка!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі