"Бацюшку са свастыкай" падазраюць у незаконным абароце боепрыпасаў

"Бацюшку са свастыкай" падазраюць у незаконным абароце боепрыпасаў

"Бацюшку са свастыкай" падазраюць у незаконным абароце боепрыпасаў (ч. 2 арт. 295 КК). Канстанціна Бурыкіна затрымалі супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС. Крымінальную справу распачало упраўленне Следчага камітэта па Мінску. Пра гэта БелаПАН паведаміла афіцыйная прадстаўніца СК Беларусі Юлія Ганчарова.

Паводле яе слоў, "следчыя аналізуюць iншыя матэрыялы, якія паступілі з Міністэрства ўнутраных спраў у дачыненні да Канстанціна Бурыкіна". Ён знаходзіцца пад вартай, праводзяцца следчыя дзеянні.

Канстанцін Бурыкін — настаяцель прыхода храма Святога Духа ў пасёлку Гатава ў Мінскім раёне. Як стала вядома, на час узяцця пад варту да суда ён пазбаўлены сану і паўнамоцтваў, яму забаронена праводзіць службы. Бурыкін вядомы тым, што ў 1990-я гады ўваходзіў у неанацысцкую арганізацыю "Рускае нацыянальнае адзінства", мае на целе нацысцкія татуіроўкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі