Бацька выклікаў міліцыю, бо дзеці павесілі бел-чырвона-белыя шторы

Бацька выклікаў міліцыю, бо дзеці павесілі бел-чырвона-белыя шторы

У Мінску бацька выклікаў міліцыю, бо дзеці павесілі бел-чырвона-белыя шторы. У сям'і з пяці чалавек толькі ён падтрымлівае Аляксандра Лукашэнку і асуджае пратэсты, паведамляе TUT.by.

Мужчына выклікаў міліцыю ва ўласную кватэру 6 снежня. Ён хацеў, каб сілавікі паўплывалі на дачку і яна зняла шторы ў бел-чырвонай-белай гаме. У кватэры таксама жыве брат жанчыны з жонкай і сынам. Бацька пабачыў, як за акном АМАП бегае за людзьмі (раней у іх раёне такога не было), паглядзеў на шторку і быў "раз'юшаны канчаткова".

"Вось, мая сям'я тут вывесіла сцягі", — сказаў мужчына міліцыянерам. Тыя зрабілі фота балкона і сказалі, што расцэньваюць гэта як "адзіночны пікет". "Але мы дамовіліся: здымаем шторы пры міліцыянерах і разыходзімся, — расказвае дачка мужчыны. — Ніякай адказнасці да нас прымяняць не будуць... Да таго ж пасля таго, як мы знялі шторы, міліцыянеры выдалілі фатаграфію".

Па словах жанчыны, цяпер ім вельмі крыўдна, што бацька выклікаў міліцыю на сваіх дзяцей. Паводле яе слоў, асабліва раздражняльным ён становіцца пасля прагляду беларускіх дзяржаўных тэлеканалаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі