Бацька металіста Таболіча выставіць 13 карцін 13 сакавіка ў 13 гадзін

13 сакавіка ў 13.00
ў гімназіі №75 адкрыецца выстава пад назвай “13” Рыгора Таболіча. На ёй будзе
прадстаўлена 13 прац мастака, бацькі вядомага беларускага металіста Алеся
Таболіча
.

“Так атрымалася,
што зараз на дварэ 13-ы год. 13 сакавіка я нарадзіўся. У 13 гадзін адкрываецца
выстава,
— тлумачыць мастак сэнс назвы выставы. – Да таго ж, гэта 13 прац
розных перыядаў. Тут ёсць і больш рэалістычныя працы, і больш постмадэрнісцкіх
напрамкаў. Тэматыка іх, у асноўным, звязаная з гісторыяй і з сям’ёй”.

Наведаць выставу
можна па адрасе Свярдлова, 30 цягам бліжэйшага месяца.