Бацька 11-гадовага Ігната: прыйшлі да псіхолага — сын у прытулку, мяне збілі

Ігнат і Дзмітрый Шымановічы / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё
Ігнат і Дзмітрый Шымановічы / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё

У ноч на 6 ліпеня журналісту Еўрарадыё патэлефанаваў Дзмітрый Шымановіч, бацька 11-гадовага Ігната. Ён распавёў, што напярэдадні вечарам прыйшоў з сынам у міханавіцкую школу, куды іх выклікалі на размову з псіхолагамі. А адтуль Ігната сілай забралі ў прытулак. Самога Дзмітрыя збіла міліцыя. Дактары ўжо паставілі яму дыягназ.   

29.04.2019 г. Ігнат яшчэ дома / Еўрарадыё

"Як і вясной, ніякай пастановы аб канфіскацыі мне ніхто не ўручыў, — працягвае суразмоўца. — Я схапіўся за куртку, хацеў выйсці ў калідор, таму што пачуў, як крычыць Ігнат. Мне адразу заламалі рукі. Чатыры міліцыянта! Калі мне усё-ткі ўдалося зазірнуць у калідор, яны мяне пачалі біць аб падлогу. Скруцілі рукі і білі аб падлогу! Ігнат ўсё гэта бачыў. Яго таксама сілай скруцілі і павялі. Ён супраціўляўся, крычаў: "Тата, дапамажы!" Яму было балюча. Мы знаходзіліся на трэцім паверсе, а я чуў, як ён працягваў клікаць на дапамогу мяне і сястру з першага ".

Дзмітрый распавядае, што міліцыя разбіла губу і яго маці. У старэйшай дачкі Карыны з рук выбілі тэлефон, і той раскалоўся.

Отец 11-летнего Игната: пришли к психологу — сына забрали в приют, меня избили
Даведка, якую Дзмітрый Шымановіч атрымаў у шпіталі

***
Адзінаццацігадовы Ігнат павінен быў адправіцца ў сацыяльны прытулак яшчэ ў пачатку траўня. Прычына — зацягнутая спрэчка бацькоў пра тое, з кім павінен жыць хлопчык. Нягледзячы на ​​тое што маці і бацька так і не дамовіліся, да ўчорашняга дня Ігнат працягваў жыць у Міханавічах з бацькам, старэйшай сястрой і бабуляй. Хоць раней суд вызначыў, што ён павінен пражываць з мамай.

2 ліпеня на Еўрарадыё выйшаў матэрыял на тэму "Чаму Ігната ўсё ж такі не забралі". Дзмітрый меркаваў, што тэма канфіскацыі стане зноў актуальнай бліжэй да восені, калі паўстане пытанне, у якую школу весці дзіцяці. Але вакацыі адмяняюцца. Ужо сёння Ігнат начуе ў прытулку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі