Back in USSR: у Гомелі працягваюць вырабляць савецкія цацкі
![Клоун з катом, які нагадвае Юрыя Куклачова, з'явіўся ў 1980-х гадах / скрыншот з сайта вытворцы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/photo_2022-08-28_14-00-28.jpg.webp?itok=nmYLIxTI)
Клоун з катом, які нагадвае Юрыя Куклачова, з'явіўся ў 1980-х гадах / скрыншот з сайта вытворцы
У Гомелі працягваецца вытворчасць гумавых цацак узору 1970-1980 гадоў. Прывітанне з савецкага мінулага на сайце прадпрыемства "Вясёлка" ААТ "Актамір" (былая "Фабрыка цацак") выявіў "Флагшток".
Напрыклад, набор Дзед Мароз і Снягурачка ўпершыню з'явіліся ў 1970-х гадах, а клоун з катом, які нагадвае Юрыя Куклачова, з'явіўся ў 1980-х гадах.
Колькі каштуюць гэтыя цацкі невядома, бо пры спробе загрузіць прайс сайт кампаніі завісае.
![Back in USSR: в Гомеле продолжают производить советские игрушки](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph_watermark/public/paragraphs/image/photo2022-08-2813-42-48.jpg.webp?itok=BhgKdp1i)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.