Бабруйскі завод не можа атрымаць грошы за трактары, прададзеныя ў Арменію

Каб атрымаць грошы, бабруйскі завод падаў у суд. Як паведамляе сайт 1in.am, ужо прайшло першае паседжанне суда, да канца года чакаецца яшчэ адно.



Адміністрацыя завода кажа, што за гэты час ні з боку Карапяцяна, ні з боку яго адваката нават не было спробаў выплаціць суму запазычанасці.



У траўні 2012-га гады чалец урада Арменіі, намеснік міністра сельскай гаспадаркі Карапяцян прапанаваў трактарнаму заводу прадаць 9 трактароў маркі "Беларус-311" агульным коштам у 84 тысячы долараў. Пакупніком выступала кампанія "В. Карапяцян і сябры", якая належыць чыноўніку.



Беларускі завод падпісаў дамову — "з вялікага даверу да чальцоў урада Арменіі". 19 чэрвеня 2012 года тавар быў дастаўлены ў Арменію. Грошы павінны былі прыйсці не пазней чым праз 10 дзён. Аднак дагэтуль завод яшчэ не атрымаў усю суму за трактары.



Фота — 1in.am

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі