Бабруйск зацягнула дымам: пад горадам тлеюць былыя палі фільтрацыі (фота)

Бабруйск зацягнула дымам: пад горадам тлеюць былыя палі фільтрацыі (фота)

Некалькі дзён Бабруйск накрыты смогам. Асабліва шчыльная дымавая завеса вісіць над горадам па раніцах. Акрамя таго, у паветры адчуваецца выразны пах гару.

Рэч у тым, што некалькі дзён таму пачаўся пажар на тэрыторыі былых ачышчальных збудаванняў каля горада, піша газета "Вечерний Бобруйск". Стары сметнік тлее, але не гарыць. Пажарнікі заліваюць яго вадой з бліжэйшага возера.

Ратавальнікі не бяруцца прадказваць, калі ім удасца канчаткова ліквідаваць пажар. Паскорыць працэс, на іх думку, магла б добрая залева: калі яна не пагасіць адкіды, то хаця б прыб'е да зямлі часціцы гару і сажы, якімі напоўненае паветра.

 

Фота: bobruisk.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі