Бабруйчаніна прадалі ў Расіі ў рабства за 330 долараў

Бабруйчаніна прадалі ў Расіі ў рабства за 330 долараў

38-гадовы Віктар Страхаль з Бабруйска на месяц апынуўся ў рабстве ў Дагестане. Мужчына быў вымушаны па 10-12 гадзін у суткі цягаць неабпаленыя 9-кілаграмовыя гліняныя блокі на адным з цагляных заводаў. 

Як распавядае tut.by, мужчына не знайшоў працы ў Бабруйску, таму падаўся на заробкі ў Маскву, ждзе працаваў на розных прадпрыемствах. Калі ён атрымаў разлік і вырашыў ехаць дадому, на яго напалі, збілі да страты прытомнасці і забралі грошы.

Каб не вяртацца дадому з пустымі рукамі, ён пагадзіўся ўладкавацца на працу ў Дагестан. Пазней выявілася, што ён трапіў на вярбоўшчыка, які прадаў яго ў рабства за 20 тысяч расійскіх рублёў (каля 330 долараў ЗША).

У Дагестане мужчыну адвезлі на цагляны завод у Бабаюртаўскім раёне. Гаспадар прадпрыемства заявіў гастарбайтару, што замест абяцаных 30 тысяч расійскіх рублёў у месяц той будзе атрымліваць 12 тысяч (каля 200 долараў). З іх яшчэ вылічваецца харчаванне. Грошы паабяцаў выдаць толькі пасля заканчэння вахты ў кастрычніку-лістападзе, дый тое пры ўмове, што працаваць Віктар стане добрасумленна. 

Разам з бабруйчанінам на заводзе працавалі каля 20 рабочых, палова з якіх — грамадзяне Беларусі, астатнія - расіяне. Практычна ўсе яны трапілі ў Дагестан па той самай схеме. 

Страхаль кажа, што прыкладна праз тыдзень працы на заводзе ступакі ператварыліся ў сапраўдныя калоды. Але пра бальнічны ён мог толькі марыць. Меддапамогу рабочым таксама ніхто аказваць не збіраўся. 

Бабруйчанін здолеў здабыць планшэт з сім-картай у аднаго з калег і звязацца з сям'ёй. Віктар паведаміў блізкім, што жывы, і папрасіў пра дапамогу. Яго брат з жонкай напісалі заяву ў міліцыю. 

"Праз нейкі час мяне выклікае начальнік, называе па прозвішчы і ўгаворвае запісаць відэа, у якім бы я паведаміў, што ў мяне ўсё добра. Аказваецца, падключылася Масква. У абмен на запіс я запатрабаваў сабе мабільны тэлефон", — кажа Віктар. Мужчына запісаў відэазварот, які ад яго вымагалі. 

Сям'я Віктара звязалася з арганізацыяй "Альтэрнатыва", якая займаецца вяртаннем дагестанскіх рабоў на радзіму. Праз некалькі дзён з бабруйчанінам звязаўся кіраўнік арганізацыі Закір і паведаміў, каб той рыхтаваўся да ўцёкаў.

Вызваленых перавезлі спярша ў Махачкалу, а потым адправілі цягніком у Маскву. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі