Азаранка займае ў рэйтынгу WTA 19-е месца

Азаранка займае ў рэйтынгу WTA 19-е месца

Вікторыя Азаранка займае ў рэйтынгу WTA 19-е месца, раней яна была 14-й. Абноўлены яго варыянт з'явіўся ў панядзелак. Як вядома, 27-гадовая беларуская тэнісістка ў пачатку лета 2016-га часова развіталася з вялікім спортам, у снежні яна нарадзіла сына.

На першы радок рэйтынгу вярнулася амерыканка Серэна Уільямс, якая выйграла адкрыты чэмпіянат Аўстраліі. Былая першая ракетка свету Ангеліка Кербер цяпер займае 2-е месца, на трэцім — Караліна Плішкава з Чэхіі. Беларуска Аляксандра Сасновіч апусцілася з 118-га на 129-е месца, Арына Сабаленка паднялася з 146-га на 142-е месца, Вольга Гаварцова апусцілася з 171-га на 172-е.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі