Вы тут

Азаранка расплакалася, бо з-за траўмы не дагуляла фінальны матч у Мантэрэі

Вікторыя Азаранка / Reuters

На турніры ў мексіканскім Мантэрэі беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (67-ы нумар у рэйтынгу WTA) датэрмінова спыніла фінальны матч. Прычынай стала траўма нагі.

У вырашальным матчы беларуска сустракалася з іспанкай Гарбінье Мугурусай (19). Першую партыю Азаранка прайграла з лікам 1:6, а другі сэт ёй давялося спыніць пры ліку 1:3.

На цырымоніі ўзнагароджання беларуска расплакалася. Гледачы на трыбунах, якія гэта пабачылі, пачалі скандаваць: "Віка!"