Вы тут

Азаранка прайграла першай ракетцы свету

Іга Свёнтак / Reuters

Вікторыя Азаранка выбыла з тэніснага турніру ў Рыме. У чацвер у 1/8 фіналу беларускую тэнісістку, 16-ю ў сусветным рэйтынгу, перайграла першая ракетка свету Іга Свёнтак з Польшчы — 6:4, 6:1.

Раней у чвэрцьфінал выйшла Арына Сабаленка, а Аляксандра Сасновіч з турніру выбыла яшчэ ў 1/16 фіналу — прайграла трэцяй ракетцы свету Пауле Бадоса.

Сёлета Сабаленка і Свёнтак сустракаліся ў фінале тэніснага турніру ў Штутгарце. Полька перамагла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.