Арына Сабаленка — у чвэрцьфінале турніру ў Рыме. У чацвер у 1/8 фіналу беларуская тэнісістка абыграла амерыканку Джэсіку Пегула — 6:1, 6:4. Іх паядынак працягваўся крыху больш за гадзіну. Сабаленка — восьмая ракетка свету, у яе саперніцы 11-е месца ў рэйтынгу WTA.
Пасля перамогі над кітаянкай Чжан Шуай у папярэднім раўндзе Сабаленка заявіла, што нарэшце знайшла сваю ранейшую гульню і сезон для яе толькі пачынаецца.
Наступная саперніца — амерыканка Аманда Анісімава (32).
Fab from Sab @SabalenkaA defeats Pegula 6-1, 6-4 to reach her first Rome quarterfinal!#IBI22 pic.twitter.com/bGMIzkEF7B
— wta (@WTA) May 12, 2022