Азаранка не толькі наладзіла "перастрэлку" ў Мадрыдзе, але і нецэнзурна лаялася на корце (відэа)

Здарылася гэта ў 1/16 фінала спаборніцтваў.

Як стала вядома, падчас паядынка з Макаравай беларуска атрымала пасля двух папярэджанняў штрафное ачко ад суддзі на вышцы. Першы раз яе папярэдзілі за нецэнзурную лаянку, а другі — за ўдар ракеткай аб корт, інфармуе "Прессбол".

Нагадаем, на мінулым тыдні Вікторыя Азаранка паўдзельнічала ў забаўляльнай тэлепраграме "El Hormiguero" ("Мурашнік") на іспанскім тэлебачанні. У студыі яна гуляла ў тэніс, надзімала паветраныя шары, цалавалася з вядучымі і нават... страляла (гл. відэа).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі