Азаранка і Гаварцова выйшлі ў другі круг тэніснага турніру ў Акапулька

Азаранка і Гаварцова выйшлі ў другі круг тэніснага турніру ў Акапулька

Беларускія тэнісісткі Вікторыя Азаранка і Вольга Гаварцова распачалі выступ на турніры ў мексіканскім Акапулька. Азаранка, якая займае 14-е месца ў міжнародным рэйтынгу, у першым раундзе сустракалася са славенкай Палонай Херцаг (82) і перамагла яе ў трох сетах: 4:6, 6:3, 6:1. Сустрэча доўжылася дзве гадзіны. Цяпер беларуску чакае паядынак са славачкай Дамінікай Цыбулкавай (66).

Іншая беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова (89) разграміла іспанку Лару Аруабарэну (76) — 6:1, 6:2.

У мужчынскім парным разрадзе беларус Максім Мірны ў тандэме з філіпінцам Трэтам Хьюі перамог аўстралійскі дуэт Крыс Гучыёне / Бернард Томіч — 4:6, 6:3, 14:12.

Турнір у Акапулька завершыцца 27 лютага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі