Азаранка абыграла Касаткіну і вывела беларускую зборную наперад

Азаранка абыграла Касаткіну і вывела беларускую зборную наперад

У трэцім матчы Кубка федэрацыі ў Маскве беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка 17 красавіка абыграла расіянку Дар'ю Касаткіну — 6:2, 5:7, 6:3. Такім чынам, лік у спаборніцтве стаў 2:1 на карысць беларускай зборнай.

Дарэчы, падчас гульні Азаранка, незадаволеная шумам трыбун паказала ім непрыстойны жэст дзвюма скрыжаванымі рукамі. А ў восьмым гейме пасля прайгранага ачка беларуская тэнісістка гучна нецэнзурна выказалася.

Сёння на корт яшчэ выйдзе Аляксандра Сасновіч супраць Маргарыты Гаспаран. А ў парнай сутрэчы Вольга Гаварцова і Аляксандра Сасновіч будуць супрацьстаяць Алене Веснінай і Лізавеце Кулічковай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі