"Аватар" стаў самым касавым фільмам за усю гісторыю пракату ў Мінску

За ўсю гісторыю існавання кінапракату ў Мінску самым касавым фільмам стаў нашумелы "Аватар". Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміў генеральны дырэктар УП "Кінавідэапракат" Мінгарвыканкама Васіль Коктыш.

На сённяшні дзень "Аватар" паглядзелі больш за 300 тыс. мінчукоў і гасцей сталіцы.
Аднак, па колькасці гледачоў "Аватар" пакуль саступае іншаму фільму гэтага ж рэжысёра, "Тытаніку".

Па меркаванні Коктыша, высокая глядацкая цікавасць да "Аватара" абумоўлена адкрыццём першага 3D-кінатэатра "Кіеў".

Нагадаем, у канцы гэтага года ці напачатку наступнага ў сталіцы плануецца адкрыць яшчэ дзве 3D залы. А ў кінатэатры "Кіеў" "Аватар" будзе дэманстравацца да 6-га сакавіка.

Таксама на сакавік запланавана 3D-прэмьера фільма "Аліса ў краіне цудаў" Ціма Бэртана, а ў красавіку гледачы ўбачаць стужку "Бітва тытанаў" Луі Лэтэрье - рымейк аднайменнага фільма 1981 году, у аснове сюжэту якога ляжыць старажытны грэчаскі міф пра героя Пярсея. Прэм'еры гэтых карцін пройдуць і ў іншых кінатэатрах сталіцы, але ў  звычайным фармаце.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі