Аварыя з удзелам пяці аўтамабіляў на праспекце Незалежнасці ў Мінску (фота)

Сур'ёзная аварыя з удзелам пяці аўтамабіляў адбылася раніцай на сталічным праспекце Незалежнасці каля станцыі метро "Барысаўскі тракт". Рух у бок цэнтра горада быў паралізаваны. У аварыі пацярпеў адзін чалавек, якога шпіталізавалі, інфармуе тэлеканал "Беларусь 1".

Сайт onliner.by адзначае, што ўсё пачалося з таго, што дзяўчына на Volkswagen Passat, падрэзала красовер Subaru Forester. Кіроўца апошняга, сыходзячы ад удара, выехаў на паласу сустрэчнага руху. Калі ён вяртаўся назад, машыну занесла і яна закранула аўтамабіль Mazda 323. 37-гадовы кіроўца апошняга легкавіка (менавіта яго пасля шпіталізавалі з траўмамі) згубіў кантроль над аўтамабілем, адбылося сутыкненне з Mazda 626 і Volkswagen Passat. Mazda 323 выехала на сустрэчную, дзе адбылося сутыкненне з Honda Accord.

Фота — МНС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі