"Аўдзі" ў Пінску збіла матацыкл: кіроўца і пасажырка трапілі ў рэанімацыю

"Аўдзі" ў Пінску збіла матацыкл: кіроўца і пасажырка трапілі ў рэанімацыю

Два чалавекі апынуліся ў рэанімацыі ў выніку ДТЗ, якое адбылося ў Пінску ўвечары 24 красавіка, паведамляе прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама. 

Аварыя здарылася ў 21:05 на вуліцы Першамайскай. 28-гадовы пінчук на "Аўдзі А4" рабіў паварот налева і не саступіў дарогу матацыклу "Хонда CBR". На матацыкле, які рухаўся ў спадарожным напрамку, ехалі 27-гадовы кіроўца і 24-гадовая пасажырка. Абодва яны жыхары Пінска. 

Пры ДТЗ кіроўца матацыкла і пасажырка атрымалі траўмы і былі шпіталізаваныя ў рэанімацыйнае аддзяленне Пінскай гарадской лякарні. Міліцыянты падкрэсдіваюць, што кіроўца і пасажыр матацыкла былі ў моташлёмах.

"Аўдзі" ў Пінску збіла матацыкл: кіроўца і пасажырка трапілі ў рэанімацыю
brest.mvd.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі