"Атамныя" кансультацыі: "Калі дамовімся аб агульнай камісіі, АЭС ужо запусціцца"

"Атамныя" кансультацыі: "Калі дамовімся аб агульнай камісіі, АЭС ужо запусціцца"

"Беларускі бок не разумее, што парушана", — так пра беларуска-літоўскія кансультацыі наконт Астравецкай АЭС гаворыць Еўрарадыё дырэктар дэпартамента па прадухіленні забруджванняў Міністэрства навакольнага асяроддзя Літвы Віталіус Аўгліс.

Пагроза для жыхароў Вільні, бо АЭС будзе ля самай мяжы, адсутнасць ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, закрытасць працэсу будаўніцтва — такія асноўныя прэтэнзіі літоўскага боку да нас.

"Беларускі бок парушыў шэраг параграфаў канвенцыі ЭСПА. Будаўніцтва пачалося да кансультацый. Таму нашы размовы вельмі цяжкія. Беларускі бок прапанаваў нам стварыць агульную камісію. Мы маглі б яе стварыць, але пакуль усё ўзгоднім, пройдзе два гады, і станцыя запусціцца", — скептычна рэагуе на супрацоўніцтва Віталіўс Аўгліс.

 

"Атамныя" кансультацыі: "Калі дамовімся аб агульнай камісіі, АЭС ужо запусціцца"

Як дзейнічаюць улады падчас здарэнняў на літоўскай і беларускай АЭС

На наступны дзень пра здарэнне паведамляюць у Літве, і праз 16 дзён “пазаштатную сітуацыю” прызнаюць у Беларусі.

У беларускіх эколагаў пытанняў яшчэ больш: будаўніцтва пачалося без праекта, меркавання грамадства ніхто не спытаў — такія прэтэнзіі пералічвае сябра рады "Экадома" Ірына Сухій:

"Рашэнне аб будаўніцтве было прынятае з парушэннем Орхускай канвенцыі. Паводле яе такія рашэнні мусяць абмяркоўвацца з грамадскасцю на самым раннім этапе. Будаўніцтва вядзецца непразрыста, на многія нашы запыты няма інфармацыі. Мы звычайна атрымліваем адпіскі".

Тым часам беларускі афіцыйны бок "задаволены другім раундам кансультацый па праекце будаўніцтва беларускай АЭС і адзначае пэўны прагрэс у дадзеным напрамку". 

Чыноўнікі паведамляюць пра дамоўленасці аб стрэс-тэстах і місіі ад МАГАТЭ. І дадаюць: 

"У ходзе кансультацый была пацверджаная значнасць экспертнага дыялогу як эфектыўнага інструмента ўрэгулявання спрэчных пытанняў", — паведамляе афіцыйны сайт Мінпрыроды.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі