Асуджаны былы гендырэктар Банкаўскага працэсінгавага цэнтра

Асуджаны былы гендырэктар Банкаўскага працэсінгавага цэнтра

9 лютага асуджаны былы гендырэктар Банкаўскага працэсінгавага цэнтра Генадзь Зубараў. Ён атрымаў шэсць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Такое рашэнне вынес суд Маскоўскага раёна Мінска. Як інфармуе БЕЛТА, Зубарава прызналі вінаватым у атрыманні хабараў і завалоданні маёмасці ў асабліва буйным памеры. Другі фігурант справы — грамадзянін Латвіі. Яго прызналі вінаватым у атрыманні хабару і асудзілі на 2 гады пазбаўлення волі. Гэтыя прысуды яшчэ могуць быць абскарджаныя.

Па версіі следства, былы кіраўнік Банкаўскага працэсінгавага цэнтра ў 2011-2016 гадах, знаходзячыся ў Беларусі і ў замежжы, атрымаў ад прадстаўніка латвійскай кампаніі грошы на агульную суму больш за 2,2 млн еўра за заключэнне са згаданай бізнес-структурай дамоваў на набыцці ліцэнзій і правоў на выкарыстанне праграмнага забеспячэння. У той жа перыяд Зубараў перавёў сродкі Банкаўскага працэсінгавага цэнтра (414 тысяч рублёў) падкантрольнай яму фірме. Таксама ён атрымліваў хабар на агульную суму больш за 265 тысяч долараў за заключэнне дамоваў паміж цэнтрам і замежнымі кампаніямі на набыццё банкаматаў і іншай маёмасці. У 2013-2014 гадах Генадзем Зубаравым былі прынятыя 408 тысяч долараў ад замежнікаў таксама за набыццё Банкаўскім працэсінгавым цэнтрам абсталявання. Сваю віну былы гендырэктар прызнаў цалкам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі