Вы тут

Астана афіцыйна перайменаваная ў Нур-Султан

Фота: liter.kz

Сталіца Казахстана Астана афіцыйна змяніла назву — цяпер ужо горад дакладна завецца Нур-Султан. Адпаведны указ 23 сакавіка падпісаў прэзідэнт краіны Касым-Жамарт Такаеў, паведамляе яго прэс-служба.

Указ аб перайменаванні Астаны ў Нур-Султан набывае моц з моманту першага афіцыйнага апублікавання, то бок ужо ад сёння.

Спікер верхняй палаты парламента Казахстана Касым-Жамарт Такаеў заняў пасаду прэзідэнта 20 сакавіка. Пасля цырымоніі прысягі ён выступіў з прапановай змяніць назву сталіцы і ўжо праз некалькі гадзінаў парламент Казахстана ўхваліў такі крок.

Паводле канстытуцыі такое пытанне трэба было выносіць на рэферэндум, аднак прэзідэнт вырашыў абысціся галасаваннем у парламенце.