Вы тут

Ашуканцы пачалі тэлефанаваць беларусам ад імя работнікаў "Белпошты"

Аддзяленне "Белпошты" / Sb.by​

У Беларусі пачасціліся выпадкі тэлефоннага махлярства, калі званкі грамадзянам робяць нібыта ад імя супрацоўнікаў "Белпошты", паведамляе аператар нацыянальнай паштовай сеткі.

Зламыснікі прапануюць паўдзельнічаць у акцыі або розыгрышы. Для гэтага грамадзянам трэба адказаць па тэлефоне на некалькі пытанняў і адправіць варыянты адказу на прапанаваныя нумары або перайсці па адпраўленых спасылках на фальшывыя сайты.

У выніку ашуканцы атрымліваюць доступ да мабільных тэлефонаў грамадзян і магчымасць іх заблакаваць. Пасля гэтага злачынцы могуць завалодаць дадзенымі банкаўскіх карт. 

"Белпошта" папярэджвае, што не праводзіць ніякіх акцый і розыгрышаў праз званкі на мабільныя тэлефоны.

Як паведамляла Еўрарадыё, тэлефонныя ашуканцы зарабляюць на беларусах сотні тысяч рублёў у месяц. Гэтая тэндэнцыя набірае абароты з 2016 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.