Ашмянскія мытнікі затрымалі кантрабанду на 1,3 мільярда рублёў

Грузавы аўтамабіль “Вольва” з кантрабандным таварам затрымалі ў пункце “Каменны Лог”. Машына ішла з Літвы ў Малдову. Мытнікі знайшлі ў кіроўцы лішні тавар, не заяўлены ў суправаджальных дакументах, паведамляе БЕЛТА.



Кіроўцу прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасці, а кантрабанду канфіскавалі. Гэта 260 пар красовак, болей за 12 тысяч флаконаў з крэмам Nivea і 450 падгузнікаў “Хагіс”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі