Ашмянскі дражджавы завод не спыняў сваю працу ў сувязі з забруджваннем ракі

Ашмянскі дражджавы завод не прыпыняў сваю працу ў сувязі з забруджваннем ракі Ашмянкі. Пра гэта "Інтэрфаксу" паведаміў Ігар Забаштанскі — генеральны дырэктар мінскага ААТ "Дражджавы камбінат", у структуру якога ўваходзіць і Ашмянскі завод. Дражджавы завод працуе ў штатным рэжыме, заявіў гендырэктар. Па ягоных словах, аналізы сцёкавых вод заводу паказалі ўзровень забруджвання ніжэй за нарматывы. Разам з тым Ігар Забаштанскі ўдакладніў, што ўлетку 2009 года на некалькі тыдняў завод быў зачынены на планавы рамонт. Але гэта, маўляў, не было звязана з забруджваннем ракі Ашмянкі.

Нагадаем, што выкід у ноч з 22 на 23 траўня неачышчаных сцёкавых водаў з камунальнай сістэмы Ашмянаў (Гродзенская вобласць) прывёў да згубы ўсяго жывога на 20-кіламетровым участку ракі Ашмянкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі