Арына Сабаленка прайграла ў першым крузе Уімблдона

Арина Соболенко проиграла в первом круге Уимблдона

Арына Сабаленка прайграла ў стартавым паядынку адзіночнага разраду на Уімблдонскім турніры. Першая ракетка Беларусі ў трох сэтах саступіла румынцы Міхаэле Бузарнэску: 7:6 (7:3), 1:6, 4:6. Матч працягваўся 1 гадзіну 56 хвілін.

Зусім нядаўна 20-гадовая мінчанка дайшла да фінала на турніры ў брытанскім Істбарне. Там яна саступіла толькі другой ракетцы свету Караліне Вазняцкі. Паспяховы выступ дазволіў Сабаленка падняцца адразу на 13 радкоў у рэйтынгу WTA — c 45 на 32 месца. Міхаэла Бузарнэску займае ў рэйтынгу 28 радок.

Крыху раней экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка выйшла ў другі круг Уімблдона, перамогшы расіянку Кацярыну Аляксандраву. Наступнай саперніцай беларускі стане чэшка Караліна Плішкава.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі