Арына Сабаленка прайграла Марыі Шарапавай у фінале турніру ў Кітаі

Арына Сабаленка прайграла Марыі Шарапавай у фінале турніру ў Кітаі

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка саступіла расіянцы Марыі Шарапавай у фінале турніру ў кітайскім Цяньцзіне — 5:7, 6:7. Барацьба атрымалася вельмі ўпартай, але маладая 19-гадовая беларуска не змагла адолець экс-першую ракетку свету.

Нягледзячы на пройгрыш, Сабаленка з наступнага тыдня ўпершыню ў сваёй кар’еры ўвойдзе ў топ-100 сусветнага рэйтынгу і стане вядучай тэнісісткай Беларусі.

Марыя Шарапава выйграла свой першы тытул пасля вяртання ў спорт, які яна пакінула праз допінгавую дыскваліфікацыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі