Арына Сабаленка прабілася ў 1/16 фіналу турніра ў Індыян-Уэлсе

Арына Сабаленка прабілася ў 1/16 фіналу турніра ў Індыян-Уэлсе

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (№63 у рэйтынгу WTA) прабілася ў 1/16 фіналу турніру ў Індыян-Уэлсе. У другім раундзе спаборніцтваў яна ўпэўнена абыграла расіянку Святлана Кузняцову (18) — 6:4, 6:3.

У стартавым паядынку Сабаленка перамагла амерыканку Варвару Лепчанка (66) — 7:5, 6:1. Далей яна сустрэнецца з пераможцай матчу паміж чэшкай Маркетай Вандраушавай (54) і брытанкай Ёханай Контай (11).

Апроч таго, Сабаленка ўдзельнічае ў парным жаночым разрадзе турніру: тут яна выйшла ў другі раунд разам з Вікторыяй Азаранка, атрымаўшы перамогу над амерыкана-канадскім тандэмам Слоан Стывенс / Эжэні Бушар — 7:6 (7:3), 2:6, 10:7.

Вікторыя Азаранка ў другім раундзе адзіночнага разраду згуляе са Слоан Стывенс (13), а яшчэ адна беларуска, Аляксандра Сасновіч, пазмагаецца за выхад у 1/16 фіналу з эстонкай Анэт Кантавейт (28).

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі