Арына Сабаленка атрымала чарговую перамогу на тэнісным турніры ў Хобарце

Арына Сабаленка атрымала чарговую перамогу на тэнісным турніры ў Хобарце

Арына Сабаленка атрымала чарговую перамогу на тэнісным турніры ў аўстралійскім Хобарце. У 1/8 фіналу беларуска выйграла ў двух сэтах у кітаянкі Чжан Шуай, 35-й ракеткі свету (яна была пасеяная на турніры пад першым нумарам) — 7:5, 6:4. Паядынак працягваўся больш за паўтары гадзіны. Нагадаем, што ў Сабаленкі 69-е месца ў рэйтынгу WTA.

У чвэрцьфінале Арына Сабаленка згуляе з Лесей Цурэнка з Украіны, 43-й ракеткай свету. Беларуская тэнісістка на згаданым турніры выступае і ў парным разрадзе. Разам з Веранікай Кудзерметавай з Расіі ў ¼ фіналу Сабаленка згуляе з Ралукай Алару з Румыніі і Вольгай Саўчук з Украіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі