“ARTPOP” Лэдзі Гагі можна будзе набыць праз мабільныя дадаткі

Лэдзі Гага паведаміла фэнам, што яе доўгачаканы альбом “ARTPOP” будзе прадавацца праз iOS- і Android-дадаткі. І, натуральна, выйдзе ў звычайным фармаце.

Набыць новую пласцінку Гагі можна будзе, спампаваўшы адмысловую праграму. Ці наадварот: “ARTPOP” набываецца асобна, а потым бясплатна пампуецца дадатак праз iTunes ці Google Play.

Зрабіць перадзамову на дадатак, які Лэдзі Гага называе “сапраўдным інтэрактыўным куфрам са скарбамі”, можна будзе з 19 жніўня. Тады ж выйдзе і новы сінгл спявачкі — “Applause”. Сама пласцінка з’явіцца 11 лістапада.

Паводле zvuki.ru

Фота: ryanseacrest.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі