"Арсенал", за які выступае Аляксандр Глеб, выбыў з Лігі чэмпіёнаў

Лонданскі "Арсенал", за які выступае паўабаронца беларускай футбольнай зборнай Аляксандр Глеб, выбыў з Лігі чэмпіёнаў. 8 красавіка ў матчы ў адказ у 1/4 фіналу "Арсенал" з лікам 2:4 прайграў у гасцях іншаму англійскаму клубу "Ліверпуль" (першая сустрэча завяршылася ўнічыю 1:1).

Як паведамляе БелаПАН, лонданцы вышлі наперад на 13-й хвіліне пасля гола Васірыкі Д'ябі, якому аддаў пас А.Глеб. На 30-й хвіліне "Ліверпуль" аднавіў раўнавагу (Самі Хюпія), а на 69-й выйшаў наперад (Фернанда Торэс). На 84-й хвіліне Эмануэль Адэбаёр зраўняў лік, аднак ужо праз хвіліну сапернік забіў трэці мяч, рэалізаваўшы пенальці (Стывен Джэрард). На другой дададзенай хвіліне Раян Бабель павялічыў перавагу "Ліверпуля".

А.Глеб правёў на поле ўвесь матч.