Архівісты не знайшлі фота і кіно, дзе людзі з БЧБ-сцягам катуюць і забіваюць

Архівісты не знайшлі фота і кіно, дзе людзі з БЧБ-сцягам катуюць і забіваюць

У Беларускім дзяржаўным архіве кінафотадакументаў няма ні фотаздымкаў, ні кінахронікі, дзе людзі з бел-чырвона-белым сцягам і "Пагоняй" канваіруюць, катуюць або забіваюць іншых людзей. Такі адказ з архіва атрымаў ваенны эксперт Ягор Лебядок, які спецыяльна даслаў запыт.

Лебядок вырашыў праверыць, ці ёсць кіна- і фотадакументы, якія пацвярджаюць сучасную дзяржаўную прапаганду. 

"Напісаў запыт у Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў з просьбай скласці спіс наяўных у архіве фота- і кінадакументаў за перыяд 1939-1946 гады з выяўленымі на іх людзьмі пад бел-чырвона-белым сцягам або гербам "Пагоня" (або з аналагічнай расфарбоўкі шаўронамі ды іншымі апазнавальнымі знакамі), якія ахоўваюць, канваіруюць, катуюць або забіваюць іншых людзей. Аплаціў гэтую паслугу (усё ж такі аб'ём работ добры) і атрымаў адказ: "У фондах архіва па цікавай для Вас тэме фота- і кінадакументаў не выяўлена", — піша Лебядок.

Ён адзначае, што такіх фота і кінадакументаў не сустракаў і раней. "Ведаю, што ёсць успаміны, фота касак, і дапускаю, што такое магло быць не маштабна — вайна ўсё ж такі, там і свае сваіх страляюць, але кіна- і фотадакументаў пакуль не бачыў", — дадае ён.

Архівісты не знайшлі фота і кіно, дзе людзі з БЧБ-сцягам катуюць і забіваюць
Адказ Ягору Лебядку з архіва / facebook.com/lebiadok

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі