Арганізатары вядомага фэсту Kilkim Zaibu запрашаюць на “Воўчую зіму”

Віленскі клуб "Pikuolis", вядомы як арганізатар найстарэйшага літоўскага метал-фэсту Kilkim Zaibu, запашае на зімовы варыянт фестывалю — "VILKU ŽIEMA" ("Воўчая Зіма"). На сцэне вечарам 14 снежня з’явяцца еўрапейскія легенды The Church Of PUNGENT STENCH (Аўстрыя) і SATURNUS (Данія), пры падтрымцы беларусаў GODS TOWER і двух дадатковых груп, чые імёны пакуль захоўваюцца ў таямніцы.


Месцам правядзення фэсту абраны стары клуб "Propaganda", які знаходзіцца побач з цэнтрам горада. Для Вільні гэта легендарная канцэртная пляцоўка, дзе адбыліся першыя ў Літве канцэрты замежных зорак Cannibal Corpse, Obituary, Vader, і дзе праходзілі знакавыя фэсты з удзелам будучых балтыйскіх рок-зорак. Фестываль "Воўчая Зіма" захоўвае дух сяброўскіх рок-н-рольных часоў, заяўляюць арганізатары, і абяцаюць не толькі канцэрт любімай музыкі, але і магчымасць убачыць старых сяброў і завесці новых за куфлем смачнага піва ад мясцовых бровараў.
 

Аматарам метала з Беларусі прапануецца бясплатная візавая падтрымка.
Набыўшы квіток на VILKU ŽIEMA можна атрымаць бясплатны візу на 3 дні. Камплект дакументаў для Пасольства спрошчаны. Дакументы гледачоў будуць прымацца з 25 лістапада па 6 снежня, і трэба загадзя зарэгістравацца на падачу дакументаў на гэтыя даты.


Квіткі каштуюць  па 270.000, набыць іх можна ў мінскім TATTOO ART CLUB, (вул.Рэвалюцыйная, 7) з 14:00 да 19:00.
 

Лайн-ап (+ яшчэ 2 гурты):

The Church of PUNGENT STENCH (новая інкарнацыя death metal дыназаўраў з Аўстрыі);
 

SATURNUS (Данія/doom metal);
 

GODS TOWER (Беларусь/pagan metal).


Інфалінія ДЛЯ БЕЛАРУСІ:
 

Агент фестывалю Vilku Ziema у Беларусі: +37525 6-169-179 (штодзень з 10:00 да 20:00) belarus@kilkimzaibu.цом
 

На атрыманне віз прэтэндуюць толькі ўладальнікі білетаў, купленых у Беларусі.

Выступ GODS TOWER на VILKU ŽIEMA ў 2011 годзе:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі