Арганізатары конкурса “Еўрабачанне” змянілі правілы галасавання

Як паведамляецца на афіцыйным сайце конкурсу, падчас паўфіналаў і фіналу “Еўрабачання-2010”, якія пройдуць у траўні наступнага года ў Осла, з самага пачатку шоў, з дапамогай тэлефанавання і SMS, тэлегледачы змогуць аддаваць свае галасы найлепшым на іх погляд выканаўцам. Нагадаем, што раней галасаванне пачыналася адразу пасля конкурсу і доўжылася 15 хвілін.

Як мяркуюць арганізатары конкурсу, галасаваць на працягу шоў, а не пасля яго, больш лагічна. Да таго ж, новыя правілы дапамогуць пазбегнуць перагрузкі тэлефонных ліній.

Нядаўна ў правілы “Еўрабачання” была ўнесена яшчэ адна папраўка. Пасля скандалу ў Азербайджане, калі некаторых гледачоў, якія прагаласавалі за Арменію, выклікалі для тлумачэнняў у Міністэрства нацыянальнай бяспекі, было вырашана зрабіць адказным за распаўсюджанне інфармацыі пра асобы, што ўдзельнічалі ў лёсаванні, тэлекампанію, якая транслюе “Еўрабачанне”. Раней адказнасць за падобныя парушэнні была на пастаўшчыках тэлекамунікацыйных паслуг.

Нагадаем, што апошняе “Еўрабачанне” адбылося ў Маскве. Перамогу на ім атрымаў нарвежац беларускага паходжання Аляксандр Рыбак. Дзякуючы яго перамозе, “Еўрабачанне-2010”адбудзецца ў Осла.

Фота: telegraf.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі