Арганізатары Дня Волі заплацяць гораду больш за 20 мільёнаў рублёў

Арганізатары вулічнай акцыі ў Мінску на Дзень Волі (угодкі абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці БНР у 1918 годзе) заплацяць гораду больш за 20 мільёнаў рублёў. Пра гэта ім паведамілі праваахоўнікі, якія будуць суправаджаць шэсце. Таксама традыцыйна рахунак арганізатары акцыі атрымаюць ад “хуткай дапамогі” і нават ад “Зелянбуда”. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў першы намеснік старшыні руху “За свабоду” Юрась Губарэвіч.

Паводле яго слоў, акцыю будуць “ахоўваць” 66 АМАПаўцаў і 15 супрацоўнікаў ДАІ. Яны будуць ісці ўздоўж калоны і "не дапускаць любых правакацыйных дзеянняў".

Губарэвіч: “Міліцыя ўпершыню выставіла нам такі каштарыс — раней такога не было. Таксама быў намёк ад “Зеленбуда”. Яны сказалі, што выставяць нам рахунак "за пашкоджаныя насаджэнні". А вось колькі будуць каштаваць паслугі "хуткай дапамогі", пакуль не ведаем... Магчыма давядзецца збіраць грошы з грамадства, каб не толькі на арганізатараў ляглі гэтыя выдаткі”.

БЕЛТА патлумачыла, як на сайце з'явілася запрашэнне на Дзень Волі

Нагадаем, святкаванне Дня Волі пройдзе ў Мінску ў сераду, 25 сакавіка. Мінгарвыканкам дазволіў правядзенне акцыі ў наступным фармаце: збор удзельнікаў з 15.00 да 16.00 каля кінатэатра "Кастрычнік", шэсце да плошчы Бангалор з 16.00 да 17.00, мітынг у парку Дружбы Народаў да 18.00.

25 пытанняў і адказаў з гісторыі БНР


Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі