Вы тут

Арганізацыя "Супраціў" можа быць прызнаная тэрарыстычнай у Беларусі

Генеральная пракуратура / Sb.by

Генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед накіраваў у Вярхоўны суд заяву аб прызнанні нефармальнай арганізацыі "Супраціў" тэрарыстычнай, паведамляе Генпракуратура.

Прапанова прызнаць арганізацыю тэрарыстычнай зыходзіць ад КДБ. Калі Вярхоўны суд ухваліць заяву генпракурора, дзейнасць арганізацыі будзе забароненая ў Беларусі.

У "Супраціў" уваходзяць ўжо прызнаныя экстрэмісцкімі фармаваннямі "Кібер-партызаны", "Буслы ляцяць" і "Дружины Народной Самообороны – ДНС". 

Паводле дадзеных следства, арганізацыя сфарміраваная ў траўні 2021 года. Ёю кіруюць двое грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія пражываюць у ЗША.

У дачыненні да ўдзельнікаў "Супраціву" распачатыя і расследуюцца крымінальныя справы па артыкулах 218 (знішчэнне або пашкоджанне маёмасці), 289 (акт тэрарызму), 290 (пагроза здзяйсьненнем акту тэрарызму) КК.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.