Вы тут

Апошнія званкі ў гродзенскіх школах пройдуць у выглядзе класных гадзін

Школа / TUT.by

У школах і гімназіях Гродзенскай вобласці апошнія званкі пройдуць у выглядзе класных гадзін. Такое рашэнне прыняў аблвыканкам, паведаміў кіраўнік вобласці Уладзімір Краўцоў.

Як падкрэслівае прэс-служба Гродзенскага аблвыканкама, рашэнне было прынятае з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі ў рэгіёне.

Сёлета ў школах Гродзеншчыны да выпуску рыхтуюцца амаль 5850 адзінаццацікласнікаў. Дзявяты клас заканчваюць каля 10 тысяч вучняў. 

Як паведамляла Мінадукацыі, выпускныя іспыты ў школах пройдуць з 1 па 9 чэрвеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.