Аплата за камуналку ў Беларусі зменіцца
![Аплата за камуналку ў Беларусі зменіцца](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kamunalka-0601.jpg.webp?itok=y50VCXtJ)
У студзені жыроўкі беларусаў зменяцца. Графа "тэхнічнае абслугоўванне" ў іх падзеліцца на тры — тэхнічнае абслугоўванне, прыборка дапаможных памяшканняў і асвятленне пад'ездаў. Гэта прадугледжана ўказам Аляксандра Лукашэнкі №535, паведамляе партал tut.by.
Дакумент быў падпісаны яшчэ 31 снежня. Ён ужо ўключаны ў рэестр заканадаўчых актаў і бліжэйшым часам мусіць быць апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.
Прэс-служба кіраўніка дзяржавы тлумачыць, што такі падзел "дазволіць адказаць на пытанне аб рэальным кошце паслугі і перайсці на дыферэнцыраваныя тарыфы ў залежнасці ад камфортнасці дома, яго паверхавасці".
Пры гэтым рост тарыфаў у гэтым дакуменце не прадугледжаны.
Па-новаму будзе налічвацца і плата за ліфт. Дагэтуль плата налічвалася ў залежнасці ад колькасці жыхароў. Цяпер аплата будзе праводзіцца па тарыфах за 1 кв.м, перадае БЕЛТА. Па словах камунальнікаў, гэта звязана з тым, што ў новых дамах людзі купляюць кватэры, але не рэгіструюцца па месцы жыхарства і не плацяць за ліфт.
Фота: kp.by