Апазіцыя рыхтуецца да выбараў: ці будзе адзіны кандыдат?

Дакладная дата будучых прэзідэнцкіх выбараў яшчэ не вядомая, але апазіцыя ўжо пачынае да іх рыхтавацца. Адны палітыкі заяўляюць пра свой “індывідуальны” ўдзел у выбарчай кампаніі, другія кажуць, што будуць праз праймерыз абіраць для ўдзелу самага годнага з іх. Так, праз праймерыз, вызначаць кандыдата плануе Правацэнтрысцкая кааліцыя, што аб’ядноўвае Рух “За свабоду”, Аб’яднаную грамадзянскую партыю і аргкамітэт па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”.

Ці можна з дапамогай праймерыз вызначыць сапраўды самага пазнавальнага і найбольш папулярнага палітыка? Ці гатовыя палітыкі забыцца на ўласныя амбіцыі дзеля агульнай справы? Ці не пасвараць праймерыз кааліцыю?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвалі лідар Руху “За свабоду” Юрась Губарэвіч і выконваючы абавязкі старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў.

Лідар Руху “За свабоду” Юрась Губарэвіч і выконваючы абавязкі старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў на Еўрарадыё.

Слухаць ці запампаваць падкаст эфіра ніжэй.